Якасць
За падтрыманнем якасці вырабляемай Унітарным прадпрыемствам «ФрэБар» прадукцыі на высокім узроўні і забеспячэннем яе канкурэнтаздольнасці сочыць служба кантролю якасці.
Кантроль якасці выконваецца на ўсіх ступенях жыццёвага цыкла прадукцыі, які ўключае этапы яе распрацоўкі, вытворчасці і рэалізацыі; і ажыццяўляецца з дапамогай укаранёнай на прадпрыемстве інтэграванай сістэмы менеджменту якасці.
Ажыццяўляць кантроль вытворчых працэсаў і якасці выпускаемай прадукцыі прадпрыемству дапамагаюць 4 лабараторыі, якія ўваходзяць у структуру службы кантролю якасці: аналітычная, мікрабіялагічная і дзве вытворчыя.
Аналітычная лабараторыя вырашае задачы па:
- арганізацыі і правядзенні ўваходнага кантролю сыравінных матэрыялаў;
- інструментальнаму кантролю фактараў вытворчага асяроддзя;
- правядзенні выпрабаванняў медыцынскіх вырабаў на адпаведнасць санітарна-хімічным паказчыкам;
- вызначэнні масавай канцэнтрацыі ацэтальдэгіду і вокісу этылену ў водных выцяжках з вырабаў медыцынскага прызначэння, стэрылізаваных вокісам этылену.
Мікрабіялагічная лабараторыя Унітарнага прадпрыемства "ФрэБар" прайшла працэдуру спецыяльнай акрэдытацыі на адпаведнасць крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 (атэстат акрэдытацыі ад 16.05.2005 BY/114) 2.
У спіс абавязкаў, якія выконваюцца дадзенай лабараторыяй, уваходзяць:
- выпрабаванне гатовай прадукцыі на стэрыльнасць;
- выпрабаванне гатовай прадукцыі на бактэрыяльныя эндатаксіны;
- выпрабаванні гатовай прадукцыі на таксічнасць;
- кантроль стану вытворчага асяроддзя, абсталявання і персанала.

Вытворчыя лабараторыі выконваюць наступныя абавязкі:
- арганізацыя і правядзенне своечасовых і дакладных выпрабаванняў камплектуючых, вузлоў, паўфабрыкатаў, медыцынскіх вырабаў;
- выдача заключэнняў аб адпаведнасці іх якасці патрабаванням, устаноўленым у тэхнічных умовах і тэхнічных нарматыўных прававых актах.

Лабараторыі абсталяваны сучасным абсталяваннем, вымяральнымі сродкамі і рэактывамі.