Унітарнае прадпрыемства "ФрэБар" прымае ўдзел у 27-й Азербайджанскай міжнароднай выставе медыцынскіх інавацый "MEDINEX 2025", якая праходзіць з 30 кастрычніка па 01 лістапада ў г.Баку (Азербайджанская Рэспубліка). Кампанія прадстаўлена на калектыўным стэндзе холдынгу "Белфармпрам", дзе дэманструецца шырокі асартымент прадукцыі, якая вырабляецца прадпрыемствамі холдынгу.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч і іншыя ганаровыя госці азнаёміліся з прадукцыяй холдынга "Белфармпрам" і ацанілі яе высокі ўзровень.

