Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прымеркаваным да 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні.
На знакавым мерапрыемстве пабывала дэлегацыя Барысаўскага раёна.
Маштабны праект па рэканструкцыі завершаны да юбілею трагедыі. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу пабудавалі музей і царкву.
Беларускі лідэр падкрэсліў, што 22 сакавіка ў Беларусі аплакваюць жыхароў амаль 11 тысяч населеных пунктаў, якія былі спалены часткова або поўнасцю.
«У Год міру і стварэння мы, беларусы, гаворым выразна і гучна: няма ніякіх апраўданняў палітыцы генацыду, няма нічога важнейшага за жыццё чалавечае!
Прыходзьце сюды часцей. Калі забудзем дарогу ў Хатынь, усё паўторыцца», - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

