У Салігорску стартуе рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная" і працягнецца аж да 17 верасня, Дня народнага адзінства.
Цэнтральная тэма для абмеркавання - "Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця".
У Палацы культуры Салігорска сабраліся прадстаўнікі калектываў, грамадскіх арганізацый з усіх 22 раёнаў вобласці.
У ліку актыўных удзельнікаў - дэлегацыя Барысаўскага раёна, у склад якой увайшла і намеснік дырэктара да кадравай і ідэалагічнай працы - начальнік аддзела кадраў Таццяна Інкіна. Спікерамі на салігорскай пляцоўцы выступаюць аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, начальнік аддзела па радыёвяшчанні "Альфа Радыё" выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Вадзім Шэпет, Рыгор Азаронак

