Прафсаюзны камітэт Унітарнага прадпрыемства «ФрэБар» прыняў удзел у акцыі Барысаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў «Прафсаюзы - дзецям. Збяры ранец у школу», якая адбылася 27 жніўня ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя М.Горкага. Дзецям-школьнікам з прытулкаў Барысаўскага раёна, дзецям-школьнікам з малазабяспечаных сем'яў і іншым льготным катэгорыям школьнікаў былі ўрачыста ўручаны ранцы.
Свята адбылося !!! Для дзяцей было арганізавана шоу мыльных бурбалак, канцэрт, выступленне роставых фігур, конкурсы, выступленне кінолага МУС са службовым сабакам.
Свята адбылося !!! Для дзяцей было арганізавана шоу мыльных бурбалак, канцэрт, выступленне роставых фігур, конкурсы, выступленне кінолага МУС са службовым сабакам.

