Моладзь і прафсаюзны актыў ФрэБара прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у в.Крацэвічы. Сёння ў рамках добраўпарадкавання і прывядзення ў парадак месцаў воінскіх пахаванняў моладзь, прафсаюзны актыў прадпрыемства сумесна з кіраўніцтвам прынялі ўдзел у пасадцы хвойных раслін - туй, устаноўцы агароджы і ўборцы тэрыторыі. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Мы павінны захоўваць і перадаваць памяць аб Вялікім Подзвігу нашых продкаў будучым пакаленням і імкнуцца да міру і росквіту нашай Радзімы.
Фотагалерэя
1/3
—

