Сёння, 20 студзеня, на ФрэБары адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Мінскай вобласці Зяблікава Алена Алегаўна, першы намеснік старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Ягелавiчэне Ядвiга Васільеўна і дырэктар Вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ФрэБар» Мароз Сяргей Анатольевіч. У час дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі ролю Усебеларускага народнага сходу, захаванне сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі, удзялілі ўвагу сацыяльным тэмам: выхаванню патрыятызму, сямейным адносінам. Набліжаецца найважнейшая для краіны палітычная падзея - рэферэндум, які вызначыць, якім шляхам ісці нашай краіне далей. Бо толькі прамое волівыяўленне грамадзян краіны, а не эканамічныя санкцыі можа змяніць палітычную сістэму краіны ў тым кірунку, у якім палічыць патрэбным беларускі народ
Фотагалерэя
1/1
—

