У зале нарад Унітарнага прадпрыемства "ФрэБар" прайшла сустрэча працоўнага калектыву са старшынёй Барысаўскага раённага Савета ветэранаў, дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Маханек Зояй Пракопаўнай. Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі. Абмеркавалі вынесеныя на грамадскае абмеркаванне праекты Законаў Рэспублікі Беларусь "Аб Усебеларускім народным сходзе" і "Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

