У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, фрэбараўцы і іх дзеці наведалі ДУ "Барысаўскі аб'яднаны музей". Музейная экспазіцыя складаецца з шасці залаў, у якіх можна прасачыць важныя перыяды гісторыі Барысаўшчыны. Дзве залы прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Раздзел "Акупацыйны рэжым на Барысаўшчыне" апавядае аб першых днях вайны, аб няпростым лёсе жыхароў горада і раёна, якія апынуліся ў акупацыі, аб узнікненні лагераў для ваеннапалонных, аб зараджэнні падпольнага руху. Дзякуй за экскурсію, было вельмі цікава і пазнавальна.
Фотагалерэя
1/3
—

