Самая доўгачаканая спартыўная падзея прайшла ў нядзелю на тэнісным корце Аздараўленчага комплексу «БАТЭ» і аб'яднала аматараў вялікага тэніса нашага прадпрыемства.
На корце кіпелі неабыякія страсці: навічкі хацелі паказаць сябе, а фаварыты-абараніць свае тытулы. Усе выклаліся па поўнай і паказалі сапраўдны клас! Удзельнікі і заўзятары атрымалі "вірус здароўя" каб далей ўдасканальвацца ў спорце, дасягаць вяршыняў у жыцці і прафесіі! Да сустрэчы на Frebor open у наступным годзе!
