З Хрышчэньнем Гасподнім сябры! Штогод 19 студзеня фрэбораўцы акунаюцца ў палонку і гэта ўжо стала традыцыяй. У гэтым годзе клуб «Маржы-ФрэБара» прыняў у свае шэрагі новых актыўных удзельнікаў! Калі Вы смелыя, адважныя, марозаўстойлівыя - сардэчна запрашаем у клуб! Бо ў здаровым целе здаровы дух! А ФрэБар за здаровы лад жыцця.

