З 23 па 26 мая Унітарнае прадпрыемства "ФрэБар" прыняло ўдзел у міжнародным медыцынскім форуме "Ахова здароўя Беларусі 2023".
"Ахова здароўя Беларусі" - буйнейшае мерапрыемства ў нашай краіне ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі, яно ўключае шырокую дзелавую праграму, прыцягвае вялікую колькасць беларускіх і замежных экспертаў.
У форуме прынялі ўдзел больш за 150 арганізацый з розных краін свету, кампаніі з Беларусі, Венгрыі, Індыі, ААЭ, Ірана, Кітая, Расіі, Пакістана, Рэспублікі Карэя.

