На цэнтральным гарадскім пляжы г. Барысава адбылася раённая акцыя "На хвалі бяспекі" пад эгідай АСВОД. Мерапрыемства сабрала навучэнцаў устаноў адукацыі г.Барысава. Дзеці пазмагаліся ў сяброўскім паядынку, паказаўшы свае навыкі бяспечнай жыццядзейнасці. Унітарнае прадпрыемства "ФрэБар" падрыхтавала сваю лакацыю з конкурсамі для правядзення выпрабаванняў. Пасля заканчэння мерапрыемства лідэраў у асобных намінацыях вызначылі работнікі ФрэБара і ўручылі падарункі.
Фотагалерэя
1/2
—

