Дабрачынная акцыя "Новы год-дзецям" даўно стала цёплай традыцыяй ФрэБор. Яна дазваляе адчуць сябе
сапраўдным добрым чараўніком і стварыць цуд для тых, каму ён зараз асабліва патрэбны! У гэтым годзе фрэбораўцы вельмі актыўна падключыліся да акцыі. Разам
мы парадавалі маленькіх падапечных дзіцячага сацыяльнага прытулку горада
Барысава. Дапамагаць можа кожны - ад гэтага свет становіцца дабрэйшым, а свята
святлейшым.

