У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" работнікі Унітарнага прадпрыемства "ФрэБар", па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шыпула, наведалі дом сямейнага тыпу ў аг. Лошніца, каб павіншаваць шматдзетную сям'ю, якая ўзяла пад сваю апеку дзяцей з дзіцячага дома. Акрамя цёплых слоў віншаванняў, сям'і Дарафеевых былі ўручаны каштоўныя падарункі: вялікі тэлевізар, які стане выдатным дадаткам да сямейнага адпачынку, а таксама салодкія пачастункі і навагоднія падарункі. «Новы год-дзецям»! Сіламі працаўнікоў было сабрана 2154 рубля. Дзякуй усім неабыякавым за ўдзел у акцыі!

