Сёння работнікі ФрэБара члены БРА БП "Белая Русь" і БРСМ у складзе дэлегацыі Барысаўскага раёна наведалі 3-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па калцы дроў, які праходзіў у маляўнічым і прыгожым месцы на вадасховішчы Вяча.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адразу пасля прыбыцця на спаборніцтвы правёў майстар-клас па калцы дроў. Сваё майстэрства паказвалі не толькі журналісты і тэлевізіёншчыкі нашай Рэспублікі, але і калегі з дружалюбных краін.
Для гасцей і балельшчыкаў была арганізавана забаўляльная праграма, сямейныя спаборніцтвы па зборы драўляных фігур і перацягванні дроў на санях, а таксама настольная гульня ў беларускую манаполію. Усё гэта праходзіла ў музычным суправаджэнні беларускіх артыстаў.

