Прафсаюзны камітэт ФрэБара прыняў удзел у акцыі Барысаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў «Прафсаюзы-дзецям. Збяры партфель у школу», якая адбылася 27 жніўня ў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна». Дзецям-школьнікам з прытулкаў Барысаўскага раёна, дзецям школьнікам з малазабяспечаных сем'яў і іншым ільготным катэгорыям школьнікаў былі ўрачыста ўручаны заплечнікі.

