Пры тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь "Афіцыйнае Міністэрства аховы здароўя" працуе эксперыментальная віртуальная прыёмная - @by_minzdrav_bot
Дадзены чат – аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на ЭКСТРАННУЮ сітуацыю!
ВАЖНА: рэсурсам могуць скарыстацца як пацыенты, так і медыцынскія працаўнікі. На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай меддапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента або медработніка, будзе адрэагавана аператыўна!
Чат-бот не ставіць дыягназ, не прызначае лячэнне, не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму звароту обращения.бел.
Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст. Галоўнае - ён дапаможа выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя дадзеныя месцы здарэння; Вашы прозвішча, імя і імя па бацьку; а таксама нумар тэлефона, па якім з вамі можна звязацца.

