Старшыня пярвічнай арганізацыі партыі "Белая Русь" Унітарнага прадпрыемства "ФрэБар" Таццяна Карэцкая ў складзе дэлегацыі Барысаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
Актывісты павіншавалі з надыходзячымі навагоднімі святамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Савінскага Аляксандра Міхайлавіча 1926 года нараджэння! Аляксандр Міхайлавіч - чырвонаармеец, партызан, падпольшчык, узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За вызваленне Прагі", ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Ветэран успамінае, як у перыяд фашысцкай акупацыі яго затрымаў нямецкі афіцэр, паставіў ля плота і стрэліў з пісталета некалькі разоў. Але ён не забіў яго, напалохаў да смерці, страляючы міма. А потым пасадзіў у машыну і адвёз у турму (яна была ў раёне медвыцвярэзніка).
Вайну, на шчасце і здзіўленне самога ветэрана, прайшоў без раненняў, а Дзень Перамогі сустрэў у Берліне.

