Спартыўнае жыццё вяртаецца ў залы і на стадыёны.
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў аховы здароўя ФСК Санітас, у
якой каманда ФреБор прыняла актыўны ўдзел. Ва ўпартай барацьбе
нашы спартсмены паказалі выдатны вынік! У скарбонцы нашай каманды 2 месца па
дартсу, дзе сябе праявіла Вольга Казлова 2 месца па гіравым спорце, у якім
Дзмітрый Сцяпурка падняў гіру 58 разоў, 2 месца па більярдзе ў Сяргея Яўсейчыка і 2
месца па лёгкай атлетыцы, дзе вельмі хутка прабег Дзмітрый Сцяпурка. У
агульнакамандным заліку ў нас 2 месца па більярдзе і 2 месца па дартсе! Сардэчна
віншуем! Хлопцы, вы найлепшыя!

