Інтэлектуалы завяршылі сезон-2024, правёўшы заключны турнір.
У ГДК імя М.Горкага адбылася заключная гульня 4 сезона серыі інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?», арганізаваная Барысаўскай раённай арганізацыяй ГА «БРСМ». Дванаццаць каманд амаль 3 гадзіны змагаліся за першынство ў трох турах і музычным бліце. Па выніках каманда нашага прадпрыемства "FreBorteam" заняла 3 месца!
Дзякуй нашым інтэлектуалам. Гэта было па-сапраўднаму захапляльна, цікава і пазнавальна! Віншуем хлопцаў! Усіх выгод і шмат перамог!

