Унітарнае прадпрыемства "ФрэБар" прымае ўдзел у выставе дасягненняў "Мая Беларусь", на якой прадстаўлены прагрэсіўныя рашэнні айчынных кампаній у розных сферах эканомікі і культуры.
Запрашаем усіх наведаць калектыўны стэнд холдынгу "Белфармпрам" (экспазіцыя «Прагрэсіўная медыцына»), дзе Вы зможаце атрымаць інфармацыю аб вырабленай прадпрыемствам прадукцыі, яе тэхнічных характарыстыках.
Выстава "Мая Беларусь" працягнецца па 23 лютага.Месца правядзення: Мінскі міжнародны выставачны цэнтр "БелЭкспа" (вул. П. Мядзёлкі, 24).
Уваход вольны.

